Важна захаваць незалежнасць, стабільнасць і парадак у краіне. Такое меркаванне выказаў 9 жніўня журналістам старшыня Брэсцкага аблвыканкама Анатоль Ліс на выбарчым участку пасля галасавання. Анатоль Ліс наведаў выбарчы ўчастак № 1 у Брэсце практычна адразу пасля яго адкрыцця і прагаласаваў адным з першых.