Урачысты старт васільковага форуму мастацтваў і Дзён Саюзнай дзяржавы, адкрыццё імянной зоркі на алеі каля Летняга амфітэатра, конкурс майстроў традыцыйнага ткацтва, фэст мажарэтак і не толькі.
Першы афіцыйны дзень форуму абяцае быць вельмі насычаным. Асноўная падзея, якую заўсёды з нецярпеннем чакае глядач, - урачыстая цырымонія адкрыцця 31-га "Славянскага базару". Старт фестывалю дадуць знакамітыя артысты, сярод якіх Рыгор Лепс, Сяргей Бязрукаў, Таісія Павалій, Дзяніс Майданаў, Анатоль Ярмоленка і ансамбль "Сябры", Зара, Руслан Аляхно. Усяго будзе больш за паўсотню зорак і калектываў.
За некалькі гадзін да гэтага ў круглай зале КЗ "Віцебск" адбудуцца адкрыццё міжнароднага прэс-цэнтра і прэс-канферэнцыя да афіцыйнага старту фестывалю. Пазней тут жа журналісты зададуць сур'ёзныя, забаўныя і вострыя пытанні ўладальніцы Гран-пры конкурсу выканаўцаў эстраднай песні "Віцебск-2021" Рухіі Байдукенавай. Потым - народнаму артысту Беларусі Анатолю Ярмоленку з ансамблем "Сябры" - музыканты ў гэтым годзе ўдастоены спецыяльнай узнагароды Прэзідэнта Беларусі "Праз мастацтва - да міру і ўзаемаразумення". На Алеі зорак каля Летняга амфітэатра сёння заззяе новы імянны васілёк.
Пленэрная выстаўка да 140-годдзя з дня нараджэння народных паэтаў Беларусі Якуба Коласа і Янкі Купалыў Віцебскім цэнтры сучаснага мастацтва адкрые праграму Дзён Саюзнай дзяржавы. Прымеркаваныя да іх сустрэчы, выставачныя праекты, святы ў фармаце open-air і дыскусійная пляцоўка пройдуць з 14 па 17 ліпеня.
На Алеі воінскай славы ў парку Пераможцаў адкрыецца патрыятычная выстаўка "Лёсы, складзеныя ў трохкутнік". Сумесны праект з Беларускім дзяржаўным музеем гісторыі Вялікай Айчыннай вайны прэзентуе Беларускае тэлеграфнае агенцтва.
Сур'ёзная вакальная барацьба прадоўжыцца на юбілейным дзіцячым музычным конкурсе. Цяпер удзельнікі з 15 краін выступяць з песняй на свой выбар.
Адценні Пакістана прадэманструюць мастакі і фатографы гэтай краіны на аднайменнай выстаўцы ў Музеі гісторыі прыватнага калекцыяніравання.