Свята Узнясення Хрыстовага, якое ў народзе называецца Ушэсце, святкуюць на саракавы дзень пасля Вялікадня. У аграгарадку Стаўбун Веткаўскага раёна ў гэты дзень праводзіцца абрад ваджэння і пахавання Стралы. Удзельніцы абраду з песнямі ідуць праз вёску на жытняе поле, дзе закопваюць у зямлю металічныя прадметы з просьбамі пра дождж і багаты ўраджай. Абрад ваджэння і пахавання Стралы мае статус нематэрыяльнай культурнай спадчыны Беларусі.