Вясёлая працэсія накіроўваецца да дрэва, на якое ўдзельнікам абраду трэба будзе замацаваць Каляду ў драўляным коле, каб буслы змаглі віць там гнёзды. Дарэчы, кола – сімвал сонца, якое павінна прынесці цеплыню, а разам з тым і добры ўраджай.