У дзень святога Юрыя ў вёсцы Пагост Жыткавіцкага раёна ўдзельнікі абраду "Юраўскі карагод" у вянках і нацыянальным адзенні выходзяць у поле, водзяць карагоды, звяртаюцца да Бога з просьбай аб добрым ураджаі, прыносячы ў ахвяру спецыяльна выпечаны і ўпрыгожаны каравай. Абрад мае статус нематэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці.