Абласныя спаборніцтвы сярод дзяцей і падлеткаў па біятлоне "Снежны снайпер" на прызы Прэзідэнцкага спартыўнага клуба прайшлі з 26 па 28 студзеня ў Баранавіцкім раёне.
Спаборніцтвы ў зімовым відзе спорту традыцыйна прымае лыжаролерная траса Баранавіцкага раённага фізкультурна-спартыўнага клуба "Надзея", размешчаная ў аграгарадку Мір.
У турніры ўдзельнічалі 19 каманд з розных куткоў рэгіёна – усяго каля 300 дзяцей ва ўзросце ад 10 да 16 гадоў. Гэта пераможцы гарадскіх і раённых этапаў, у якіх прынялі ўдзел больш за 2,5 тыс. школьнікаў.