Візітка групы NAVIBAND для "Еўрабачання-2017"
Адзін з фрагментаў візіткі для "Еўрабачання" групы NAVIBAND здымаўся на вуліцы Кастрычніцкай, у вядомым маладзёжным квартале Мінска. Спецыяльна для эфектнага кадра Ксеніі давялося асвойваць лонгборд і, вядома, не без падтрымкі Арцёма.