Warning: session_start() [function.session-start]: open(/var/tmp/php53/session/sess_6beb56366433b5bd55d4773a0e5d9d57, O_RDWR) failed: No space left on device (28) in /var/www/index.php on line 15

Warning: session_start() [function.session-start]: Cannot send session cookie - headers already sent by (output started at /var/www/index.php:15) in /var/www/index.php on line 15

Warning: session_start() [function.session-start]: Cannot send session cache limiter - headers already sent (output started at /var/www/index.php:15) in /var/www/index.php on line 15
 МЗС Беларусі: вельмі шкада, што місіі АБСЕ не ўдалося поўнасцю адысці ад палітызаваных ацэнак | Парламенцкія выбары 2019 года ў Беларусі | Belarus.by
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Ошибка при работе с базой данных. Пожалуйста, обратитесь к администратору.
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Парламенцкія выбары-2019

Парламенцкія выбары ў Беларусі

19 Ліс 2019

МЗС Беларусі: вельмі шкада, што місіі АБСЕ не ўдалося поўнасцю адысці ад палітызаваных ацэнак

МЗС Беларусі: вельмі шкада, што місіі АБСЕ не ўдалося поўнасцю адысці ад палітызаваных ацэнак
Анатоль Глаз. Фота з архіва

19 лістапада, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Беларусь праявіла максімальную транспарэнтнасць і запрасіла на праведзеныя выбары рэкордную колькасць міжнародных наглядальнікаў. Аб гэтым гаворыцца ў каментарыі прэс-сакратара МЗС Анатоля Глаза аб міжнародных ацэнках парламенцкіх выбараў у Беларусі, паведамляе БЕЛТА.

"Беларускі бок азнаёміўся з заявамі міжнародных наглядальных місій па выніках праведзеных парламенцкіх выбараў у Беларусі. Прынята таксама да ведама заява Еўрапейскай службы знешніх дзеянняў па гэтым пытанні, - адзначаецца ў дакуменце. - У сувязі з гэтым хацелі б нагадаць, што не існуе ідэальных выбарчых сістэм і пры жаданні можна знайсці хібы ў любым выбарчым працэсе ў любой краіне на прасторы АБСЕ".

У заяве таксама падкрэсліваецца, што Беларусь праявіла максімальную транспарэнтнасць і запрасіла на праведзеныя выбары рэкордную колькасць міжнародных наглядальнікаў. Паводле ацэнак многіх з іх, выбарчая кампанія прайшла спакойна, арганізавана, адкрыта, галосна і на канкурэнтнай аснове, у поўнай адпаведнасці з нацыянальным заканадаўствам і нашымі міжнароднымі абавязацельствамі, што пацвярджаецца, у прыватнасці, заявамі місій СНД і ШАС.

"Вельмі шкада, што місіі АБСЕ, як і мінулыя гады, не ўдалося поўнасцю адысці ад палітызаваных ацэнак і высноў, - падкрэслілі ў МЗС. - Лічым таксама, што асабістая ангажаванасць і суб'ектыўны падыход не павінны быць у аснове вывадаў і ацэнак міжнародных наглядальнікаў. Што ў гэтым выпадку можна чакаць ад кіраўнікоў наглядальных місій, якія яшчэ да прыезду ў краіну негатыўна выказваюцца пра Беларусь і публікуюць зняважлівыя артыкулы пра краіну? Гэта, дарэчы, - сур'ёзнае пытанне да структур АБСЕ, якія ажыццяўляюць падбор адпаведных персаналій".

"Мы неаднаразова гаварылі нашым заходнім партнёрам, што гатовы да канструктыўнай крытыкі, але ніколі не прымем беспадстаўнае і татальнае шальмаванне, а нашы выбарчыя працэдуры і заканадаўства калі і будуць удасканальвацца, то не па чыёйсьці ўказцы, а па запатрабаваннях нашага грамадства і эвалюцыйным шляхам. Мы праводзім выбары для сваёй краіны і народа, а не каб дагадзіць знешнім сілам", - адзначылі ў знешнепалітычным ведамстве.

Беларусь гатова да далейшага развіцця канструктыўнага ўзаемадзеяння ў сферах узаемнага інтарэсу з усімі нашымі міжнароднымі партнёрамі, гаворыцца ў дакуменце. Толькі дыялог і супрацоўніцтва, а не націск, шантаж і санкцыі дазволяць рухацца наперад па пытаннях, якія адпавядаюць інтарэсам як самой Беларусі, так і нашых партнёраў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі