Warning: session_start() [function.session-start]: open(/var/tmp/php53/session/sess_584300425637ef0564f2b45220c88bee, O_RDWR) failed: No space left on device (28) in /var/www/index.php on line 15

Warning: session_start() [function.session-start]: Cannot send session cookie - headers already sent by (output started at /var/www/index.php:15) in /var/www/index.php on line 15

Warning: session_start() [function.session-start]: Cannot send session cache limiter - headers already sent (output started at /var/www/index.php:15) in /var/www/index.php on line 15
 "Геапалітычная барацьба і гандлёвыя войны" - Лукашэнка папярэдзіў новы парламент аб няпростым перыядзе | Парламенцкія выбары 2019 года ў Беларусі | Belarus.by
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Ошибка при работе с базой данных. Пожалуйста, обратитесь к администратору.
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Парламенцкія выбары-2019

Парламенцкія выбары ў Беларусі

5 Снж 2019

"Геапалітычная барацьба і гандлёвыя войны" - Лукашэнка папярэдзіў новы парламент аб няпростым перыядзе


5 снежня, Мінск /Міхаіл Маціеўскі - БЕЛТА/. Тэрмін паўнамоцтваў новага беларускага парламента прыпаў на няпросты перыяд. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння ў час звароту да дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў і членаў Савета Рэспублікі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Паводле слоў кіраўніка дзяржавы, задача новага парламента - захаваць пераемнасць эканамічнага курсу, забяспечваючы ўстойлівае развіццё суверэннай беларускай дзяржавы, дынаміку росту эканомікі і дабрабыту грамадзян.

"Перыяд будзе няпросты. Барацьба вядучых геапалітычных сіл за сферы ўплыву, жорсткае лабіраванне краінамі сваёй эканамічнай выгады (вы бачыце гэта і па ўзаемаадносінах з нашым старэйшым братам), гандлёвыя войны і бар'еры - рэальнасць, якая аб'ектыўна ўскладняе нам жыццё", - заявіў Аляксандр Лукашэнка.

З іншага боку, усё гэта з'яўляецца рухавіком прагрэсу, прымушае шукаць новыя рэзервы эканамічнага росту, адзначыў Прэзідэнт. "Ствараць эканамічную сістэму, якая мінімальна залежыць ад рынку вуглевадароднай сыравіны і іншых кан'юнктурных тавараў, - дадаў ён. - Гэта мы, дарэчы, пачалі рабіць: Парк высокіх тэхналогій і іншыя напрамкі".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі