Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

28 Ліс 2017

Вынікі беларускага старшынства падвядуць кіраўнікі АДКБ 30 лістапада на саміце ў Мінску

Вынікі беларускага старшынства падвядуць кіраўнікі АДКБ 30 лістапада на саміце ў Мінску

28 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сесія Савета калектыўнай бяспекі Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы адбудзецца 30 лістапада ў Мінску. Удзел у ёй прыме Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.

На саміце будуць падведзены вынікі беларускага старшынства ў АДКБ у 2017 годзе. Беларусь ставіла задачы ўзмацніць уплыў арганізацыі на міжнароднай арэне, павысіць аператыўную гатоўнасць Калектыўных сіл, забяспечыць эканамічную бяспеку дзяржаў-членаў, а таксама рэалізаваць комплекс дадатковых мер па процідзеянні міжнароднаму тэрарызму, распаўсюджванню наркотыкаў і незаконнай міграцыі ў рэгіёнах калектыўнай бяспекі.

Чакаецца, што па выніках саміту будзе прыняты шэраг рашэнняў па розных напрамках дзейнасці АДКБ, у якіх у тым ліку знойдуць адлюстраванне прыярытэты беларускага старшынства.

Кіраўнікі дзяржаў таксама абмяркуюць важнейшыя праблемныя моманты сучаснай абстаноўкі ў свеце і далейшае развіццё арганізацыі ў якасці магутнай структуры, якая забяспечвае бяспеку ў рэгіёне.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі