21 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў інтэрв'ю інфармацыйнаму агенцтву Франс Прэс выказаўся па шэрагу актуальных тэм як міжнароднага парадку дня, так і адносна ўнутранай сітуацыі ў краіне, павядамляе БЕЛТА.
У час размовы кіраўнік дзяржавы адказаў на пытанні аб тым, калі завершыцца канфлікт ва Украіне, у якім выпадку яго можна было пазбегнуць і якая роля Беларусі ў расійскай спецаперацыі. Абмяркоўвалася таксама сітуацыя вакол самалета Ryanair і расследавання ICAO наконт гэтага.
Аляксандра Лукашэнку спыталі, колькі ён яшчэ будзе заставацца ва ўладзе, як рэагуе на спробы ўмяшання ў дзейнасць судоў, як ставіцца да таго, што яго называюць дыктатарам, і ў чым розніца паміж дыктатурай і той палітыкай, якая праводзіцца ў Беларусі. На заканчэнне размовы Прэзідэнт расказаў, ці глядзіць ён у будучыню з аптымізмам.