15 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў суайчыннікаў з Днём Канстытуцыі, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.
"Роўна 25 гадоў таму быў прыняты Асноўны Закон нашай краіны, які адкрыў новую старонку ў шматвяковай гісторыі беларускага народа, - гаворыцца ў віншаванні. - Гэта знакавая падзея дала магчымасць рэалізаваць імкненне многіх пакаленняў беларусаў быць гаспадарамі на сваёй зямлі, жыць у свабодным, справядлівым і стабільным грамадстве".
Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што Канстытуцыя заклала трывалыя асновы дзяржаўнага суверэнітэту і палітычнага ўпарадкавання Беларусі, устанавіла гарантыі сацыяльных правоў грамадзян, стварыла ўмовы для захавання і прымнажэння гісторыка-культурнай і духоўнай спадчыны нацыі.
"Абапіраючыся на ідэі і прынцыпы Асноўнага Закона, краіна дынамічна развіваецца - абнаўляюцца гарады і вёскі, павышаецца дабрабыт людзей, расце яе аўтарытэт на міжнароднай арэне, - адзначыў Прэзідэнт. - Перакананы, што наша моладзь, якая толькі ўступае ў жыццё, унясе свой важкі ўклад ва ўмацаванне незалежнай беларускай дзяржавы".
Кіраўнік дзяржавы пажадаў усім міру, дабра, шчасця і новых здзяйсненняў на карысць роднай Айчыны.
Дарагія суайчыннікі!
Віншую вас з Днём Канстытуцыі!
Роўна 25 гадоў таму быў прыняты Асноўны Закон нашай краіны, які адкрыў новую старонку ў шматвяковай гісторыі беларускага народа. Гэта знакавая падзея дала магчымасць рэалізаваць імкненне многіх пакаленняў беларусаў быць гаспадарамі на сваёй зямлі, жыць у свабодным, справядлівым і стабільным грамадстве.
Канстытуцыя заклала трывалыя асновы дзяржаўнага суверэнітэту і палітычнага ўпарадкавання Беларусі, устанавіла гарантыі сацыяльных правоў грамадзян, стварыла ўмовы для захавання і прымнажэння гісторыка-культурнай і духоўнай спадчыны нацыі.
Абапіраючыся на ідэі і прынцыпы Асноўнага Закона, краіна дынамічна развіваецца - абнаўляюцца гарады і вёскі, павышаецца дабрабыт людзей, расце яе аўтарытэт на міжнароднай арэне.
Перакананы, што наша моладзь, якая толькі ўступае ў жыццё, унясе свой важкі ўклад ва ўмацаванне незалежнай беларускай дзяржавы.
Шчыра жадаю ўсім міру, дабра, шчасця і новых здзяйсненняў на карысць роднай Айчыны.
Аляксандр Лукашэнка.