24 чэрвеня, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 24 чэрвеня павіншаваў юнакоў і дзяўчат краіны з Днём моладзі, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.
"Маладосць - цудоўная пара, напоўненая рамантыкай і яркімі ўражаннямі, адкрыццямі і захапленнямі. Гэта час надзей, славалюбівых праектаў, набыцця верных сяброў, спасціжэння ведаў і фарміравання характару, - гаворыцца ў віншаванні. - Моладзь заўсёды вызначалі творчы пошук, энтузіязм, імкненне ўнесці ў жыццё штосьці новае. Менавіта вам, мэтанакіраваным, таленавітым, энергічным, давядзецца ствараць будучыню роднай Беларусі".
Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што ў Беларусі перад моладдзю адкрываюцца шырокія перспектывы. "Дзяржава стварыла ўсе ўмовы для таго, каб вы атрымлівалі якасную адукацыю, мелі магчымасць сумленна працаваць, ствараць сем'і і гадаваць дзяцей", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.
Прэзідэнт пажадаў усім моцнага здароўя, шчасця, невычэрпнага натхнення і поспехаў, а таксама каб здзяйсняліся запаветныя мары і рэалізоўваліся самыя смелыя планы.