22 мая, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Планы па далейшай аптымізацыі ў дзяржапараце абмеркаваны на сустрэчы Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі з кіраўніком Адміністрацыі Прэзідэнта Наталляй Качанавай, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Да аптымізацыі ніякага павышэння зарплаты ні на ёту быць не павінна і не будзе. Мы аб гэтым дамовіліся", - папярэдзіў Прэзідэнт.
Наталля Качанава адзначыла, што Адміністрацыя Прэзідэнта працуе ўжо ў новым фармаце і новым складам. Гэтыя мерапрыемствы праведзены ва ўстаноўленыя тэрміны.
Цяпер урадам прыняты ўсе нарматыўныя прававыя акты, неабходныя для прадаўжэння гэтай работы ў іншых дзяржаўных структурах. "Прыняты пастановы, зацверджаны графік, у адпаведнасці з якім будзе праводзіцца аптымізацыя. І да 1 снежня мы вам поўнасцю даложым аб ходзе выканання аптымізацыі ў 2017 годзе", - сказала кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта.