12 лютага, Мінск /Таццяна Паляжай - БЕЛТА/. "Нармандская чацвёрка" завяршыла перагаворы ў Мінску, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Прэзідэнт Францыі Франсуа Аланд і канцлер Германіі Ангела Меркель пайшлі на двухбаковую сустрэчу.
Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін пакінуў Палац Незалежнасці. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка асабіста праводзіў яго.