19 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка звярнуўся сёння са штогадовым Пасланнем да беларускага народа і Нацыянальнага сходу, паведамляе БЕЛТА.
На мерапрыемства, якое традыцыйна праходзіла у Авальнай зале Дома ўрада, былі запрошаны вышэйшыя службовыя асобы краіны, члены ўрада, кіраўнікі органаў дзяржкіравання, буйнейшых прадпрыемстваў, ВНУ і банкаў, прадстаўнікі дыпламатычнага корпуса, сродкаў масавай інфармацыі.
У гэтым годзе сярод запрошаных у Авальную залу асабліва шырока была прадстаўлена беларуская грамадскасць. У іх ліку дэпутаты мінулых скліканняў, прадстаўнікі Беларускага грамадскага аб'яднання ветэранаў, рэспубліканскага грамадскага аб'яднання "Белая Русь", Беларускага саюза жанчын, студэнты ВНУ (у тым ліку прадстаўнікі БРСМ), курсанты ваенных навучальных устаноў, журналісты рэгіянальных СМІ.
У Пасланні канцэптуальна адлюстраваны асноўныя акцэнты ў сацыяльна-эканамічным развіцці краіны на цяперашнім этапе. Змест Паслання ў тым ліку вызначаецца зыходзячы з аналізу зваротаў, што паступілі перад "Вялікай размовай з Прэзідэнтам" 1 сакавіка бягучага года. Кожны з такіх зваротаў быў дасканала вывучаны і прапрацаваны.
"Рэспубліка Беларусь з'явілася на карце свету амаль тры дзясяткі гадоў таму. Набыўшы незалежнасць, будавалася і развівалася ва ўмовах найскладанейшых геапалітычных, эканамічных, грамадскіх, рэгіянальных і глабальных трансфармацый"...
"У пытаннях суверэнітэту і бяспекі ў нашай знешняй і ўнутранай палітыцы не было і не будзе месца ніякім кампрамісам. Неаднаразова перажыты вопыт раздзялення беларускага народа і перакройвання граніц прымушае нас высока цаніць сённяшняе адзінства і тэрытарыяльную цэласнасць"...
"Захаваць суверэнітэт, мір, спакойнае стваральнае жыццё на сваёй зямлі - наш святы абавязак. Каб выканаць гэту падораную нам лёсам гістарычную місію, мы павінны канчаткова ўсвядоміць сваё нацыянальнае адзінства"...
"Чалавек, яго ініцыятыва і імкненне жыць лепш павінны стаць галоўнай рухаючай сілай развіцця краіны на наступныя гады", - сказаў Аляксандр Лукашэнка...
"Кожны грамадзянін павінен быць упэўнены, што ён надзейна абаронены дзяржавай. Гэта задача ўсіх органаў улады", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка...
Прэзідэнт адзначыў, што ў Беларусі з'явілася новае пакаленне, якое вырасла ў суверэннай Беларусі. "Нам ёсць што сказаць тым, хто ідзе за намі. З абломка велізарнай імперыі мы стварылі новую дзяржаву...
"У нашай нацыянальнай культуры заключаны каласальныя духоўныя багацці. Гэта наш духоўны стрыжань. Ён дапамагае захаваць самабытнасць", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы...
"Новую рэальнасць, мякка кажучы, некамфортную для ўсёй сусветнай супольнасці, стварае напружанасць палітычнага дыялогу буйнейшых сусветных дзяржаў - ЗША, Кітая, часткова Індыі і Расіі", - сказаў Аляксандр Лукашэнка...
"Мы не валодаем вялікімі запасамі сыравінных рэсурсаў, таму тым больш павінны рабіць стаўку на экспарт высокадаходных тавараў і паслуг. Але сёння мала проста выпусціць добры тавар і знайсці рынак збыту"...
Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што Беларусі не важна інтэграцыя дзеля інтэграцыі. "Мы разлічваем на дасягненне канкрэтных мэт, якія дадуць прыкметны вынік для эканомік і народаў нашых краін"...
"Для стрымлівання росту цэн патрабую ад урада ствараць асяроддзе для здаровай і сумленнай канкурэнцыі. У асобных манапольных галінах ёсць спробы дыктаваць свае цэны і тарыфы, таму жорстка спыняйце цэнавую змову, выраўноўвайце ўмовы, адмяняйце ўсялякія індывідуальныя льготы"...
"Па кожным напрамку патрэбны праекты будучыні, што адпавядаюць лепшым сусветным тэндэнцыям. Новыя вытворчасці і тэхналогіі, а значыць, тавары", - сказаў Аляксандр Лукашэнка...
"Беларуская эканоміка і ў далейшым будзе грунтавацца на развіцці буйных прадпрыемстваў і вытворчасцей. Гэта наш неаспрэчны прыярытэт", - сказаў Аляксандр Лукашэнка...
Перш за ўсё неабходна павышаць эфектыўнасць работы рэальнага сектара. Савету Міністраў варта прымаць больш дзейсныя меры. Усе суб'екты гаспадарання ў Беларусі знаходзяцца ў аднолькавых умовах...
"Разам з тым выкананне асобных праектаў, мякка кажучы, неапраўдана зацягнулася. Перш за ўсё гэта датычыцца Светлагорскага ЦКК, Добрушскай фабрыкі "Герой працы", завода газетнай паперы ў Шклове", - сказаў Аляксандр Лукашэнка...
Стварэнне высокапрадукцыйных рабочых месцаў застаецца прыярытэтнай задачай, за выкананне якой адказвае ўся вертыкаль улады, дадаў Прэзідэнт...
"Калі цэны пачынаюць дзесьці расці, то ўрад, мясцовыя органы ўлады павінны неадкладна рэагаваць. Пры гэтым размова не ідзе аб тым, каб загнуць цэны так, што таваравытворцы або гандаль выйдуць з гэтай сферы, нібыта там усе загінуць, усе будуць стратнымі"...
"Парк - гэта адзін з праектаў нашай будучыні. Выпрацаваны курс на пабудову ІТ-краіны нязменны", - дадаў беларускі лідар...
"Нам неабходна арыентавацца на падрыхтоўку спецыялістаў з улікам рэальных патрэбнасцей дзяржавы. Забяспечыць максімальную інтэграцыю адукацыі, навукі і перадавой вытворчасці. Перш за ўсё гэта задача Міністэрства адукацыі"...
"Калі гэты вопыт удасца, не выключана, што ў будучыні новаму грамадству давядзецца пабудаваць яшчэ адну атамную станцыю, - сказаў Аляксандр Лукашэнка. - Для гэтага месца ў нас ёсць. Яно ўжо вызначана, на ўсходзе (Беларусі. - Заўвага БЕЛТА)"...
"Першая задача для сельскай гаспадаркі - самая строгая дыктатура тэхналогій і вытворчая дысцыпліна. На гэта павінны быць мабілізаваны ўсе: пачынаючы ад кіраўніка гаспадаркі, спецыялістаў, заканчваючы нашай міліцыяй"...
"У нас вельмі кампактная краіна. І раздзяляльных ліній, асабліва па сацыяльна-эканамічных прыкметах і ўмовах жыцця, не можа быць па азначэнні"...
"У жыхароў малых населеных пунктаў таксама павінна быць магчымасць хутка і якасна атрымліваць кваліфікаваную дапамогу. Асабліва ў экстранных выпадках"...
"Па маім даручэнні ў мінулым годзе праведзены пасяджэнні аблвыканкамаў па пытанні процідзеяння карупцыі. Мы ўсіх папярэдзілі з нізу да верху. Выпрацаваны канкрэтныя прапановы па павышэнні адказнасці за сітуацыю ў гэтай сферы на ўсіх узроўнях кіравання"...
"Прэзідэнцкія выбары пройдуць у строгай адпаведнасці з законам ва ўстаноўленыя Канстытуцыяй тэрміны. Выбарчая кампанія павінна, як і заўсёды, прайсці спакойна і арганізавана. У гэтым годзе адбудуцца выбары ў Палату прадстаўнікоў і Савет Рэспублікі"...
"Зноў паўтару: не будзем падстройвацца пад якія-небудзь выгадныя фактары, арыентавацца на нейкі зручны момант. Прэзідэнцкія выбары павінны адбыцца ў 2020 годзе. У 2020 годзе яны і пройдуць, што б ні здарылася ў нашай краіне"...
"Перакананы, што ўзважаная і прадуманая работа экспертнай супольнасці прывядзе да стварэння абноўленага Закона, які адпавядае інтарэсам нашай краіны і нашых грамадзян на сучасным этапе", - заявіў кіраўнік дзяржавы...