8 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Палата прадстаўнікоў сёння назначыла прэзідэнцкія выбары на 9 жніўня, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Старшыня Палаты прадстаўнікоў Уладзімір Андрэйчанка падкрэсліў, што з улікам значнасці прэзідэнцкіх выбараў для краіны дэпутатаў чакае сур'ёзная, адказная арганізацыйна-палітычная работа.
Паводле слоў Уладзіміра Андрэйчанкі, гэта работа будзе праводзіцца як непасрэдна ў парламенце, так і ў выбарчых акругах, "каб выбары кіраўніка дзяржавы прайшлі адкрыта, дэмакратычна і ў строгай адпаведнасці з Канстытуцыяй".