11 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская спартсменка Настасся Мірончык-Іванова стала пераможцай у скачках у даўжыню ў матчы лёгкаатлетаў Еўропы і ЗША на мінскім стадыёне "Дынама", паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
У сваёй лепшай спробе Настасся Мірончык-Іванова паказала рэзультат 6 м 74 см. Усяго на 1 см адстала ўкраінская скакуха Марына Бех-Раманчук, трэцяе месца заняла алімпійская чэмпіёнка з ЗША Брытні Рыз - 6 м 71 см.