11 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. "Нармандская чацвёрка" ў поўным складзе сабралася ў
Палацы Незалежнасці на
перагаворы па Украіне, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
Да прэзідэнтаў Украіны і Францыі Пятра Парашэнкі і Франсуа Аланда, канцлера Германіі Ангелы Меркель, якія раней прыбылі на перагаворы, далучыўся Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін. У Палацы Незалежнасці замежных лідараў вітаў кіраўнік беларускай дзяржавы
Аляксандр Лукашэнка.
Першым на перагаворы прыбыў украінскі Прэзідэнт, пасля чаго адбыліся двухбаковыя перагаворы паміж
Пятром Парашэнкам і Аляксандрам Лукашэнкам.
Потым у Палац Незалежнасці адначасова прыбылі
Франсуа Аланд і Ангела Меркель. Адбылася іх кароткая размова з Прэзідэнтам Беларусі.
Замежныя лідары на перагаворах у Мінску плануюць абмеркаваць прапановы па плане ўрэгулявання ўкраінскага крызісу.