Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

16 Ліс 2016

Мінск уключаны ў топ-20 самых спартыўных гарадоў свету

Мінск уключаны ў топ-20 самых спартыўных гарадоў свету

16 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Мінск уключаны ў дваццатку самых спартыўных гарадоў свету. Такая інфармацыя размешчана на сайце Нацыянальнага алімпійскага камітэта, паведамляе БЕЛТА.

Новы рэйтынг інфармацыйнага агенцтва Sportcal быў апублікаваны на саміце, прысвечаным пытанням развіцця сусветнага спорту і турызму на Сусветнай турыстычнай выстаўцы. У ім улічваюцца даныя аб 610 гарадах, якія калі-небудзь прымалі, плануюць правесці ў будучым спартыўныя падзеі па 75 відах спорту ў 146 дысцыплінах (з 2010 па 2023 год).

Мультыфункцыянальны культурна-спартыўны комплекс "Мінск-Арэна" Мінск упершыню трапіў у топ-20 самых спартыўных гарадоў, адначасова ўзняўшыся на 32 пазіцыі - да 19-га радка рэйтынгу (набраў 4 643 ачкі). Сваім поспехам сталіца ў многім абавязана паспяховаму правядзенню 20-22 кастрычніка 2016 года 45-й Генеральнай асамблеі Еўрапейскіх алімпійскіх камітэтаў з удзелам прадстаўнікоў усяго спартыўнага руху, у тым ліку прэзідэнтаў АНАК, ЕАК, прадстаўнікоў НАК, аргкамітэтаў Алімпійскіх і Паралімпійскіх гульняў, Юнацкіх Алімпійскіх гульняў і Еўрапейскіх юнацкіх алімпійскіх фестываляў. Рашэннем большасці дэлегатаў Генасамблеі Мінск атрымаў права на правядзенне аднаго з буйнейшых кантынентальных спартыўных форумаў - другіх Еўрапейскіх гульняў, дзе лепшыя спартсмены з 50 краін-удзельніц ЕАК будуць змагацца за медалі.

Чыжоўка-АрэнаСталіца Беларусі ўжо мае вопыт правядзення буйных міжнародных спаборніцтваў, уключаючы матч зорак КХЛ 2010 года, чэмпіянат свету па фігурным катанні сярод юніёраў 2012 года, чэмпіянат свету па хакеі - 2014, чэмпіянат свету па футзале і чэмпіянат Еўропы па мастацкай гімнастыцы ў 2015 годзе.

Спартыўна-аздараўленчы комплекс "Фрыстайл"Будапешт, адзін з гарадоў-кандыдатаў на правядзенне летніх Алімпійскіх гульняў у 2024 годзе, трапіў у дзясятку рэйтынгу, узняўшыся на 5 пазіцый і заняўшы падагульняючае 7-е месца. Лос-Анджэлес, які таксама прэтэндуе на права правядзення Алімпіяды ў 2024 годзе, заняў 34-ы радок, а Рым, які раней адазваў заяўку на прыняцце Алімпіяды-2024, знаходзіцца на 42-й пазіцыі.

Па версіі інфармацыйнага агенцтва Sportcal, ужо 5 гадоў Лондан захоўвае статус самага спартыўнага горада ў свеце.Мінск уключаны ў топ-20 самых спартыўных гарадоў свету

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі