1 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў навучэнцаў, студэнтаў, аспірантаў, настаўнікаў, навукова-педагагічных работнікаў з Днём ведаў. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што шлях чалавека ў вялікае жыццё пачынаецца са школьнай парты, дзе фарміруецца яго характар і светапогляд, адбываецца станаўленне асобы.
"1 верасня ў жыцці навучэнцаў адкрыецца новая старонка, напоўненая цікавымі сустрэчамі, незабыўнымі ўражаннямі і бязмежнымі магчымасцямі. З асаблівым хваляваннем гэтай яркай падзеі чакалі зусім юныя грамадзяне нашай краіны, для якіх прагучыць першы ў іх жыцці званок. Важным і вызначальным у выбары прафесіі будзе гэты год для выпускных класаў", - гаворыцца ў віншаванні.
Аляксандр Лукашэнка выказаў словы шчырай удзячнасці педагогам. "Ваш прафесіяналізм, адданасць справе і цярплівасць дапамагаюць падрастаючаму пакаленню атрымліваць глыбокія веды і развіваць таленты. Сваім прыкладам вы фарміруеце ў іх пачуццё патрыятызму і гонару за Айчыну. Адказная роля ў гэтым працэсе належыць і бацькам. Упэўнены, што толькі сумеснымі намаганнямі можна выхаваць дастойных грамадзян Беларусі, якія будуць жыць і працаваць на карысць сваёй краіны", - падкрэсліў Прэзідэнт.
Навучэнцам, студэнтам, аспірантам,
настаўнікам, навукова-педагагічным
работнікам
Дарагія сябры!
Віншую вас з Днём ведаў!
Шлях чалавека ў вялікае жыццё пачынаецца са школьнай парты, дзе фарміруецца яго характар і светапогляд, адбываецца станаўленне асобы.
1 верасня ў жыцці навучэнцаў адкрыецца новая старонка, напоўненая цікавымі сустрэчамі, незабыўнымі ўражаннямі і бязмежнымі магчымасцямі. З асаблівым хваляваннем гэтай яркай падзеі чакалі зусім юныя грамадзяне нашай краіны, для якіх прагучыць першы ў іх жыцці званок. Важным і вызначальным у выбары прафесіі будзе гэты год для выпускных класаў.
У гэты дзень словы шчырай удзячнасці выказваем педагогам. Ваш прафесіяналізм, адданасць справе і цярплівасць дапамагаюць падрастаючаму пакаленню атрымліваць глыбокія веды і развіваць таленты. Сваім прыкладам вы фарміруеце ў іх пачуццё патрыятызму і гонару за Айчыну. Адказная роля ў гэтым працэсе належыць і бацькам. Упэўнены, што толькі сумеснымі намаганнямі можна выхаваць дастойных грамадзян Беларусі, якія будуць жыць і працаваць на карысць сваёй краіны.
Ад усёй душы жадаю вам здароўя і шчасця. Няхай новы навучальны год будзе паспяховым і падорыць радасць творчасці і стварэння.
Са святам вас!
Аляксандр Лукашэнка.