23 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў воінаў і ветэранаў Узброеных Сіл, а таксама ўсіх суайчыннікаў з Днём абаронцаў Айчыны і 100-годдзем Узброеных Сіл Беларусі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
"Гэта свята ўвасабляе гераічныя подзвігі нашых суайчыннікаў і пераемнасць лепшых традыцый служэння сваёй краіне. Мы ганарымся мужнасцю беларускага народа, праяўленай у барацьбе з нямецка-фашысцкімі захопнікамі, беражліва захоўваем памяць аб загінулых. З удзячнасцю ўспамінаем доблесць ваеннаслужачых даваеннага перыяду, франтавікоў, салдат і афіцэраў Чырванасцяжнай Беларускай ваеннай акругі, якая стала асновай Узброеных Сіл нашай суверэннай дзяржавы", - гаворыцца ў віншаванні.
Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што сёння ў краіне створана прафесійная, добра аснашчаная армія, якая здольна не толькі гарантаваць бяспеку Беларусі ад знешняга агрэсара, але і з'яўляецца ўнутраным стрыжнем дзяржаўнасці.
"Тысячы юнакоў прайшлі загартоўку ва Узброеных Сілах і з удзячнасцю ўспамінаюць свае армейскія гады. Сучаснае пакаленне абаронцаў Айчыны з гонарам выконвае свой воінскі абавязак, дэманструе высокую зладжанасць і баявое майстэрства", - падкрэсліў Прэзідэнт.
Кіраўнік дзяржавы перакананы, што ў Беларусі Узброеныя Сілы заўсёды будуць надзейным гарантам абароны міру, стабільнасці і бяспекі.
Паважаныя воіны і ветэраны Узброеных Сіл!
Дарагія суайчыннікі!
Ад усёй душы віншую вас з Днём абаронцаў Айчыны і 100-годдзем Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь.
Гэта свята ўвасабляе гераічныя подзвігі нашых суайчыннікаў і пераемнасць лепшых традыцый служэння сваёй краіне.
Мы ганарымся мужнасцю беларускага народа, праяўленай у барацьбе з нямецка-фашысцкімі захопнікамі, беражліва захоўваем памяць аб загінулых. З удзячнасцю ўспамінаем доблесць ваеннаслужачых даваеннага перыяду, франтавікоў, салдат і афіцэраў Чырванасцяжнай Беларускай ваеннай акругі, якая стала асновай Узброеных Сіл нашай суверэннай дзяржавы.
Сёння ў краіне створана прафесійная, добра аснашчаная армія, якая здольна не толькі гарантаваць бяспеку Беларусі ад знешняга агрэсара, але і з'яўляецца ўнутраным стрыжнем дзяржаўнасці. Тысячы юнакоў прайшлі загартоўку ва Узброеных Сілах і з удзячнасцю ўспамінаюць свае армейскія гады.
Сучаснае пакаленне абаронцаў Айчыны з гонарам выконвае свой воінскі абавязак, дэманструе высокую зладжанасць і баявое майстэрства.
Перакананы, што ў нашай краіне Узброеныя Сілы заўсёды будуць надзейным гарантам абароны міру, стабільнасці і бяспекі.
Жадаю ўсім шчасця, дабрабыту, поспехаў у службе на карысць роднай Беларусі!
Аляксандр Лукашэнка.