1 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў навучэнцаў, студэнтаў, аспірантаў, настаўнікаў, навукова-педагагічных работнікаў з Днём ведаў.
Добрая традыцыя адзначаць першы дзень новага навучальнага года аб'ядноўвае розныя пакаленні. "Дарослым гэта свята напамінае аб школьных і студэнцкіх гадах, старых таварышах, шчаслівай пары дзяцінства і юнацтва. А для дзяцей і моладзі азначае чарговы крок да вяршынь ведаў, сустрэчу з сябрамі і любімымі настаўнікамі", - сказана ў віншаванні.
"Але ў першую чаргу гэта свята першакласнікаў, бо кожны з нас праз усё жыццё праносіць успаміны аб тым дні, калі ўпершыню пераступіў школьны парог", - дадаў Прэзідэнт.
У віншаванні гаворыцца, што 1 верасня - цудоўная падстава выказаць словы ўдзячнасці педагогам, чыя прафесія аб'ядноўвае ў сабе лепшыя чалавечыя якасці, а актыўная грамадзянская пазіцыя адыгрывае выключна важную ролю ў фарміраванні будучыні нашай краіны.
"Веды, культура і духоўнасць - гарантыя стабільнасці і працвітання дзяржавы. Таму ў Беларусі робіцца ўсё магчымае, каб адукацыя была якаснай, даступнай і дапамагала кожнаму знайсці сваё месца ў жыцці", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.
Аляксандр Лукашэнка пажадаў усім школьнікам і студэнтам, педагогам і бацькам, каб новы навучальны год стаў часам стварэння і натхнення, а кожны дзень вучобы і працы прыносіў радасць адкрыццяў і творчасці.
Навучэнцам, студэнтам, аспірантам,
настаўнікам, навукова-педагагічным работнікам
Дарагія сябры!
Віншую вас з Днём ведаў.
Добрая традыцыя адзначаць першы дзень новага навучальнага года аб'ядноўвае розныя пакаленні. Дарослым гэта свята напамінае аб школьных і студэнцкіх гадах, старых таварышах, шчаслівай пары дзяцінства і юнацтва. А для дзяцей і моладзі азначае чарговы крок да вяршынь ведаў, сустрэчу з сябрамі і любімымі настаўнікамі.
Але ў першую чаргу гэта свята першакласнікаў, бо кожны з нас праз усё жыццё праносіць успаміны аб тым дні, калі ўпершыню пераступіў школьны парог.
1 верасня - гэта цудоўная падстава выказаць словы ўдзячнасці педагогам, чыя прафесія аб'ядноўвае ў сабе лепшыя чалавечыя якасці, а актыўная грамадзянская пазіцыя адыгрывае выключна важную ролю ў фарміраванні будучыні нашай краіны.
Веды, культура і духоўнасць - гарантыя стабільнасці і працвітання дзяржавы. Таму ў Беларусі робіцца ўсё магчымае, каб адукацыя была якаснай, даступнай і дапамагала кожнаму знайсці сваё месца ў жыцці.
Ад усёй душы жадаю ўсім школьнікам і студэнтам, педагогам і бацькам, каб новы навучальны год стаў часам стварэння і натхнення, а кожны дзень вучобы і працы прыносіў радасць адкрыццяў і творчасці.
Са святам!
Аляксандр Лукашэнка.
1 верасня 2015 года.