22 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў салдат, сяржантаў, прапаршчыкаў і афіцэраў, а таксама ветэранаў з Днём абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Беларусі. Тэкст віншавання сёння зачытаў дзяржсакратар Савета бяспекі Беларусі Станіслаў Зась на ўрачыстым сходзе ў Палацы Рэспублікі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу, што гэта свята з'яўляецца сімвалам вернасці воінскаму абавязку і стойкасці беларускага народа ў барацьбе за свабоду і незалежнасць нашай Радзімы.
"Мы схіляемся перад подзвігам землякоў, якія самааддана абаранялі сваю зямлю ад захопнікаў у ваенны час і надзейна забяспечылі бяспеку Радзімы ў мірныя гады, ганарымся мужнасцю воінаў-інтэрнацыяналістаў, якія дастойна процістаялі міжнароднаму тэрарызму", - гаворыцца ў віншаванні.
Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што ў цяперашняй абстаноўцы глабальнай нестабільнасці Беларусь паказвае прыклад паслядоўнай міралюбівай палітыкі пры няўхільнай рашучасці ў адстойванні сваіх нацыянальных інтарэсаў. Гарантам абароны краіны ад патэнцыяльнага агрэсара з'яўляюцца сучасныя Узброеныя Сілы, а таксама іншыя войскі і воінскія фарміраванні, адзначыў Прэзідэнт. "Наяўнасць у Беларусі магутнай арміі не дазваляе нікому размаўляць з намі з пазіцыі сілы", - упэўнены Аляксандр Лукашэнка.
Кіраўнік дзяржавы пажадаў усім здароўя, міру, дабра і новых здзяйсненняў на карысць Радзімы.
Таварышы салдаты, сяржанты, прапаршчыкі і афіцэры!
Паважаныя ветэраны!
Дарагія суайчыннікі!
Віншую вас з Днём абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь.
Гэта свята з'яўляецца сімвалам вернасці воінскаму абавязку і стойкасці беларускага народа ў барацьбе за свабоду і незалежнасць нашай Радзімы.
Мы схіляемся перад подзвігам землякоў, якія самааддана абаранялі сваю зямлю ад захопнікаў у ваенны час і надзейна забяспечылі бяспеку Радзімы ў мірныя гады, ганарымся мужнасцю воінаў-інтэрнацыяналістаў, якія дастойна процістаялі міжнароднаму тэрарызму.
У цяперашняй абстаноўцы глабальнай нестабільнасці Беларусь паказвае прыклад паслядоўнай міралюбівай палітыкі пры няўхільнай рашучасці ў адстойванні сваіх нацыянальных інтарэсаў. Гарантам абароны краіны ад патэнцыяльнага агрэсара з'яўляюцца сучасныя Узброеныя Сілы, а таксама іншыя войскі і воінскія фарміраванні. Наяўнасць у Беларусі магутнай арміі не дазваляе нікому размаўляць з намі з пазіцыі сілы.
Жадаю ўсім моцнага здароўя, міру, дабра і новых здзяйсненняў на карысць нашай Радзімы.
Аляксандр Лукашэнка.