1 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Трэба будзе сур'ёзна прааналізаваць канцэпцыю гістарычнага развіцця Беларусі. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка заявіў на нарадзе з кіраўніцтвам Адміністрацыі Прэзідэнта, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Нам трэба будзе сур'ёзным чынам прааналізаваць канцэпцыю гістарычнага развіцця Беларусі. Пачынаючы ад таго, як яна прадстаўлена ў школьных падручніках, навуковай і навукова-папулярнай літаратуры, і заканчваючы арганізацыяй тэматычных праектаў і масавых мерапрыемстваў", - сказаў Прэзідэнт.
Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што нядаўна на гэту тэму, у прыватнасці, выказваўся дэпутат Ігар Марзалюк. "Няхай, можа, крыху жорстка. Магчыма, недзе згусціў фарбы. Але праблема ёсць", - канстатаваў беларускі лідар.