5 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў праваслаўных хрысціян з Нараджэннем Хрыстовым, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
"Гэта свята аб'ядноўвае мільёны хрысціян у іх самых светлых і чыстых думках. Абуджае ў сэрцах лепшыя пачуцці - любоў да бліжняга, міласэрнасць, веру ў перамогу дабра. Умацоўвае сямейныя вузы і згоду ў грамадстве", - гаворыцца ў віншаванні.
Аляксандр Лукашэнка пажадаў суайчыннікам, каб хараство калядных дзён падарыла ім радасць сустрэч з блізкімі, надало духоўных сіл у высакародных імкненнях і пачынаннях у імя людзей, роднай Беларусі і міру на Зямлі.
Праваслаўным хрысціянам Беларусі
Дарагія суайчыннікі!
Віншую вас з Нараджэннем Хрыстовым.
Гэта свята аб'ядноўвае мільёны хрысціян у іх самых светлых і чыстых думках. Абуджае ў сэрцах лепшыя пачуцці - любоў да бліжняга, міласэрнасць, веру ў перамогу дабра. Умацоўвае сямейныя вузы і згоду ў грамадстве.
Няхай хараство калядных дзён падорыць вам радасць сустрэч з блізкімі, надасць духоўных сіл у высакародных імкненнях і пачынаннях у імя людзей, роднай Беларусі і міру на Зямлі.
Жадаю вам моцнага здароўя, шчасця і душэўнай цеплыні.
Аляксандр Лукашэнка.