7 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка адрасаваў суайчынніцам віншаванне з Днём жанчын, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.
Кіраўнік дзяржавы назваў 8 Сакавіка адным з самых цудоўных свят - яно напоўнена цёплымі словамі, шчырымі ўсмешкамі і веснавым настроем. "Менавіта вы, дарагія жанчыны, увасабляеце сабой прыродную прыгажосць, любоў і пяшчоту. Мы ўдзячны вам за мудрасць і клопат у выхаванні дзяцей і моладзі, за энергічнасць і працавітасць, за ўменне ствараць утульнасць, парадак і гармонію ў доме. Вашы жаноцкасць і чароўнасць робяць наша жыццё больш яркім і прыгожым", - гаворыцца ў віншаванні.
Аляксандр Лукашэнка пажадаў суайчынніцам, каб ім заўсёды спадарожнічалі шчасце і ўдача, а таксама моцнага здароўя, міру і дабра.
Дарагія суайчынніцы!
Сардэчна віншую вас з Днём жанчын.
8 Сакавіка - адно з самых цудоўных свят, паколькі яно напоўнена цёплымі словамі, шчырымі ўсмешкамі і веснавым настроем.
Менавіта вы, дарагія жанчыны, увасабляеце сабой прыродную прыгажосць, любоў і пяшчоту. Мы ўдзячны вам за мудрасць і клопат у выхаванні дзяцей і моладзі, за энергічнасць і працавітасць, за ўменне ствараць утульнасць, парадак і гармонію ў доме. Вашы жаноцкасць і чароўнасць робяць наша жыццё больш яркім і прыгожым.
Няхай у вас будзе як мага менш трывог і засмучэнняў, а шчасце і ўдача спадарожнічаюць вам заўсёды. Ад усёй душы жадаю моцнага здароўя, міру і дабра.
Аляксандр Лукашэнка.