7 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў праваслаўных хрысціян Беларусі з Нараджэннем Хрыстовым, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
"Гэта светлае свята дорыць вернікам надзею на духоўнае выратаванне, вучыць бязмежнай любові і ахвярнасці ў імя бліжняга. Хрысціянскія спагада і клопат, прастата і добразычлівасць даўно сталі культурным здабыткам беларускага народа. Мы адкрываем сэрца тым, хто прыходзіць з мірам, і самі гатовы дзяліцца з маючымі патрэбу хлебам і прытулкам", - гаворыцца ў віншаванні.
Аляксандр Лукашэнка ўпэўнены, што, захоўваючы праваслаўныя традыцыі міласэрнасці і маральнай чысціні, разам беларусы створаць найлепшую будучыню для роднай краіны.
"Няхай Калядная куцця напоўніць вашы дамы душэўнай цеплынёй, шчырасцю пачуццяў і ўзаемаразуменнем, а радасць гэтых святочных дзён натхніць на новыя стваральныя здзяйсненні ў новым годзе", - пажадаў Прэзідэнт.
Праваслаўным хрысціянам Беларусі
Дарагія суайчыннікі!
Сардэчна віншую вас з Нараджэннем Хрыстовым.
Гэта светлае свята дорыць вернікам надзею на духоўнае выратаванне, вучыць бязмежнай любові і ахвярнасці ў імя бліжняга.
Хрысціянскія спагада і клопат, прастата і добразычлівасць даўно сталі культурным здабыткам беларускага народа. Мы адкрываем сэрца тым, хто прыходзіць з мірам, і самі гатовы дзяліцца з маючымі патрэбу хлебам і прытулкам.
Перакананы, захоўваючы праваслаўныя традыцыі міласэрнасці і маральнай чысціні, разам мы створым найлепшую будучыню для роднай Беларусі.
Няхай Калядная куцця напоўніць вашы дамы душэўнай цеплынёй, шчырасцю пачуццяў і ўзаемаразуменнем, а радасць гэтых святочных дзён натхніць на новыя стваральныя здзяйсненні ў новым годзе.
Жадаю ўсім здароўя, шчасця і дабрабыту.
Аляксандр Лукашэнка