8 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Саюзная дзяржава па многіх параметрах можа служыць прыкладам для іншых інтэграцыйных структур. Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 8 чэрвеня на пленарным пасяджэнні ІІІ Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Дваццаць гадоў таму мы пачалі рэалізацыю інтэграцыйнага праекта, нацэленага на забеспячэнне эфектыўнага эканамічнага і сацыяльнага развіцця нашых дзяржаў, - адзначыў кіраўнік дзяржавы. - Без перабольшання можна сказаць, што ў сацыяльна-гуманітарнай сферы мы ўжо дасягнулі такога ўзроўню развіцця, які не толькі не ўступае, але і па многіх параметрах можа служыць прыкладам для іншых наднацыянальных, інтэграцыйных структур".
Аляксандр Лукашэнка лічыць важным, што вынікі саюзнай работы бачны і зразумелы не толькі палітыкам, але і простым людзям. Ён выказаў упэўненасць, што і ў далейшым будзе прадаўжацца канструктыўная і плённая работа на карысць дзвюх народаў і дзяржаў.
Прэзідэнт Беларусі таксама ўпэўнены, што гэты форум стане значным этапам на шляху вырашэння агульных задач.