Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Прэзідэнцкія выбары-2025 у Беларусі
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

27 Чэр 2024

Лукашэнка сабраў нараду па пытаннях функцыянавання банкаўскага сектара

Лукашэнка сабраў нараду па пытаннях функцыянавання банкаўскага сектара

27 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 27 чэрвеня сабраў нараду па пытаннях функцыянавання банкаўскага сектара, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Вельмі коратка хацеў бы сёння з вамі абмеркаваць некалькі пытанняў функцыянавання банкаўскага сектара. Нацыянальны банк прапануе далейшае развіццё асобных банкаўскіх структур з улікам перспектыў супрацоўніцтва з патэнцыяльнымі інвестарамі і знешнімі контрагентамі. Але перш чым вашыя прапановы адобрыць, я хацеў бы пераканацца ў тым, што гэтыя падыходы будуць садзейнічаць вырашэнню агульнадзяржаўных задач. Дзяржава ў аснове ўсяго", - звярнуў увагу Аляксандр Лукашэнка, адкрываючы нараду.

Прэзідэнт падкрэсліў, што рэалізацыя ўносімых прапаноў павінна пашырыць магчымасці банкаўскага сектара і дапамагчы развіццю айчынных прадпрыемстваў. "Цяганіны быць не павінна. Я ўжо вам у пачатку сказаў: для вас санкцый няма. У любой сітуацыі можна знайсці выйсце са становішча", - упэўнены кіраўнік дзяржавы.

"Больш дэталёва прасіў бы спыніцца на пытаннях правядзення трансгранічных разлікаў. У канцы сакавіка мы ўжо абмяркоўвалі гэту тэму і дамовіліся, што там, дзе неабходна, будзем дапамагаць айчынным прадпрыемствам у правядзенні плацяжоў для замежных партнёраў і вяртанні ў краіну валютнай выручкі", - нагадаў Аляксандр Лукашэнка.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі