26 чэрвеня, Салігорск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Развіццё Мінскай вобласці ў многім вызначае развіццё краіны. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на сустрэчы з актывам рэгіёна, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Сталічны рэгіён - не проста аснова. Патэнцыял, які вы маеце, па сутнасці ўяўляе сабой зменшаную копію эканомікі нашай краіны. У вас ёсць усё. Прадстаўлены ўсе галіны, усе віды і формы гаспадарання", - падкрэсліў беларускі лідар.
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што тым не менш былі гады, калі Мінская вобласць была ў ліку адстаючых. "І хлусні, і прыпісак, чаго тут толькі не было. Дзякуй богу, за апошнюю пяцігодку мы неяк выраўнаваліся. Думаю, што вы не спыніцеся і пры ўсіх турбулентных абстаноўках быдзеце рухацца наперад", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.