Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

6 Стд 2015

Лукашэнка: Ражджаство звяртае нас да вечных каштоўнасцей - міласэрнасці і спагады, узаемаразумення і цярпення

Лукашэнка: Ражджаство звяртае нас да вечных каштоўнасцей - міласэрнасці і спагады, узаемаразумення і цярпення

6 студзеня, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў праваслаўных хрысціян з Ражджаством Хрыстовым, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.

"Мінуюць тысячагоддзі, але святло вялікай урачыстасці зноў прыносіць надзею ў дамы мільёнаў людзей. Яно аб'ядноўвае ўсіх нас высокімі імкненнямі да маральнасці, служыць умацаванню маральных устояў і згоды ў грамадстве", - гаворыцца ў віншаванні.

Паводле слоў Аляксандра Лукашэнкі, доўгачаканае свята - гэта не толькі час прывітанняў і падарункаў. Ражджаство звяртае нас да вечных каштоўнасцей - міласэрнасці і спагады, узаемаразумення і цярпення. З ім адраджаецца добрая традыцыя праяўляць бескарыслівы клопат аб блізкім, аказваць дзейсную дапамогу і падтрымку тым, хто найбольш чакае любові і спагады.

"Няхай вашы сэрцы напоўніць вялікая радасць Ражджаства, няхай будзе плённай праца, а ў сем'ях пануюць шчасце і ўзаемапавага", - пажадаў Прэзідэнт Беларусі.Ражджаство Хрыстова ў Беларусі

Віншаванне Прэзідэнта Беларусі з Ражджаством Хрыстовым

Праваслаўным хрысціянам

Беларусі

Дарагія суайчыннікі!

Сардэчна віншую вас з Ражджаством Хрыстовым.

Мінуюць тысячагоддзі, але святло вялікай урачыстасці зноў прыносіць надзею ў дамы мільёнаў людзей. Яно аб'ядноўвае ўсіх нас высокімі імкненнямі да маральнасці, служыць умацаванню маральных устояў і згоды ў грамадстве.

Доўгачаканае свята - гэта не толькі час прывітанняў і падарункаў. Ражджаство звяртае нас да вечных каштоўнасцей - міласэрнасці і спагады, узаемаразумення і цярпення. З ім адраджаецца добрая традыцыя праяўляць бескарыслівы клопат аб блізкім, аказваць дзейсную дапамогу і падтрымку тым, хто найбольш чакае любові і спагады.

Няхай вашы сэрцы напоўніць вялікая радасць Ражджаства, няхай будзе плённай праца, а ў сем'ях пануюць шчасце і ўзаемапавага.

Ад усёй душы жадаю вам моцнага здароўя, міру і дабрабыту.

Аляксандр Лукашэнка.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі