6 студзеня, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў праваслаўных хрысціян з Ражджаством Хрыстовым, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.
"Мінуюць тысячагоддзі, але святло вялікай урачыстасці зноў прыносіць надзею ў дамы мільёнаў людзей. Яно аб'ядноўвае ўсіх нас высокімі імкненнямі да маральнасці, служыць умацаванню маральных устояў і згоды ў грамадстве", - гаворыцца ў віншаванні.
Паводле слоў Аляксандра Лукашэнкі, доўгачаканае свята - гэта не толькі час прывітанняў і падарункаў. Ражджаство звяртае нас да вечных каштоўнасцей - міласэрнасці і спагады, узаемаразумення і цярпення. З ім адраджаецца добрая традыцыя праяўляць бескарыслівы клопат аб блізкім, аказваць дзейсную дапамогу і падтрымку тым, хто найбольш чакае любові і спагады.
"Няхай вашы сэрцы напоўніць вялікая радасць Ражджаства, няхай будзе плённай праца, а ў сем'ях пануюць шчасце і ўзаемапавага", - пажадаў Прэзідэнт Беларусі.
Праваслаўным хрысціянам
Беларусі
Дарагія суайчыннікі!
Сардэчна віншую вас з Ражджаством Хрыстовым.
Мінуюць тысячагоддзі, але святло вялікай урачыстасці зноў прыносіць надзею ў дамы мільёнаў людзей. Яно аб'ядноўвае ўсіх нас высокімі імкненнямі да маральнасці, служыць умацаванню маральных устояў і згоды ў грамадстве.
Доўгачаканае свята - гэта не толькі час прывітанняў і падарункаў. Ражджаство звяртае нас да вечных каштоўнасцей - міласэрнасці і спагады, узаемаразумення і цярпення. З ім адраджаецца добрая традыцыя праяўляць бескарыслівы клопат аб блізкім, аказваць дзейсную дапамогу і падтрымку тым, хто найбольш чакае любові і спагады.
Няхай вашы сэрцы напоўніць вялікая радасць Ражджаства, няхай будзе плённай праца, а ў сем'ях пануюць шчасце і ўзаемапавага.
Ад усёй душы жадаю вам моцнага здароўя, міру і дабрабыту.
Аляксандр Лукашэнка.