6 студзеня, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў праваслаўных хрысціян з Ражджаством Хрыстовым, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.
"Гэта светлае свята прыносіць надзею і ўмацоўвае веру ў лепшую будучыню. Яно сімвалізуе перамогу сапраўднай духоўнасці і чалавекалюбства, праслаўляе высакародныя ідэалы гуманізму і міласэрнасці, - гаворыцца ў віншаванні. - Для многіх людзей Ражджаство Хрыстова дапамагае далучацца да вечных каштоўнасцей. Яно цудоўным чынам аб'ядноўвае родных і блізкіх у добрых справах выхавання маладога пакалення".
Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што кожны чалавек менавіта ў сям'і спазнае шчаслівае і незабыўнае адчуванне цяпла і клопату, менавіта сям'я вучыць працаваць, ствараць і з упэўненасцю глядзець у будучыню.
"Няхай калядныя дні падораць вам святло высокай духоўнасці, прынясуць добры настрой і прыемныя ўспаміны. Няхай сэрцы напаўняюцца жыццёвай сілай. Няхай дастатак і дабрабыт, давер і разуменне паселяцца ў кожным доме", - пажадаў Прэзідэнт Беларусі.
Праваслаўным хрысціянам
Беларусі
Дарагія суайчыннікі!
Віншую вас з Ражджаством Хрыстовым.
Гэта светлае свята прыносіць надзею і ўмацоўвае веру ў лепшую будучыню. Яно сімвалізуе перамогу сапраўднай духоўнасці і чалавекалюбства, праслаўляе высакародныя ідэалы гуманізму і міласэрнасці.
Для многіх людзей Ражджаство Хрыстова дапамагае далучацца да вечных каштоўнасцей. Яно цудоўным чынам аб'ядноўвае родных і блізкіх у добрых справах выхавання маладога пакалення. Кожны чалавек менавіта ў сям'і спазнае шчаслівае і незабыўнае адчуванне цяпла і клопату, менавіта сям'я вучыць працаваць, ствараць і з упэўненасцю глядзець у будучыню.
Няхай калядныя дні падораць вам святло высокай духоўнасці, прынясуць добры настрой і прыемныя ўспаміны. Няхай сэрцы напаўняюцца жыццёвай сілай. Няхай дастатак і дабрабыт, давер і разуменне паселяцца ў кожным доме.
Жадаю вам моцнага здароўя, аптымізму і поспехаў ва ўсіх пачынаннях.
Аляксандр Лукашэнка.