6 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Ражджаство служыць сімвалам надзеі і яднання людзей у імя перамогі міласэрнасці і дабра. Аб гэтым гаворыцца ў віншаванні кіраўніка дзяржавы Аляксандра Лукашэнкі праваслаўным хрысціянам Беларусі з Ражджаством Хрыстовым, паведамляе БЕЛТА.
"Гэта светлае свята дорыць нам радасць, напаўняе сэрца любоўю да бліжняга, імкненнем зрабіць свет лепшым. Яно ўвасабляе традыцыі праваслаўя і служыць сімвалам надзеі і яднання людзей у імя перамогі міласэрнасці, чалавекалюбства і дабра", - гаворыцца ў віншаванні.
Прэзідэнт падкрэсліў, што ў наш няпросты час менавіта гэтыя каштоўнасці з'яўляюцца асновай мірнага, стваральнага жыцця, неабходнага для дабрабыту і працвітання краіны.
"Няхай святочны настрой калядных дзён стане невычэрпнай крыніцай духоўных сіл для працы, творчасці і стасункаў з блізкімі. Будзем імкнуцца да згоды і ўзаемаразумення, шукаць тое, што аб'ядноўвае нас, і разам працаваць на карысць роднай Беларусі", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.
Праваслаўным хрысціянам Беларусі
Дарагія суайчыннікі!
Віншую вас з Ражджаством Хрыстовым.
Гэта светлае свята дорыць нам радасць, напаўняе сэрца любоўю да бліжняга, імкненнем зрабіць свет лепшым. Яно ўвасабляе традыцыі праваслаўя і служыць сімвалам надзеі і яднання людзей у імя перамогі міласэрнасці, чалавекалюбства і дабра. У наш няпросты час менавіта гэтыя каштоўнасці з'яўляюцца асновай мірнага, стваральнага жыцця, неабходнага для дабрабыту і працвітання краіны.
Няхай святочны настрой калядных дзён стане невычэрпнай крыніцай духоўных сіл для працы, творчасці і стасункаў з блізкімі. Будзем імкнуцца да згоды і ўзаемаразумення, шукаць тое, што аб'ядноўвае нас, і разам працаваць на карысць роднай Беларусі.
Жадаю вам моцнага здароўя, аптымізму і здзяйснення запаветных жаданняў.
Аляксандр Лукашэнка.