16 снежня, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прыняў рашэнне аб пераназначэнні прэм'ер-міністра і віцэ-прэм'ераў. Аб гэтым ён заявіў сёння на нарадзе па актуальных пытаннях сацыяльна-эканамічнага развіцця, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Перш за ўсё размова пойдзе аб складзе будучага ўрада і некаторых актуальных пытаннях у эканоміцы, асабліва ў плане ўчарашніх перагавораў у Маскве", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.
"Што датычыцца складу ўрада, я сёння прыняў рашэнне аб назначэнні прысутных тут членаў урада на адпаведныя пасады - прэм'ер-міністра і віцэ-прэм'ераў. І хацеў бы пачуць ваш пункт гледжання, вашу ацэнку працуючых цяпер міністраў, перш чым канчаткова сфарміраваць урад", - падкрэсліў Прэзідэнт.
"Праўда, нас (я некалькі разоў заўважаў гэта) пакрытыкоўваюць у так званай апазіцыйнай прэсе, што не назначаецца ўрад. Проста забыліся, напэўна, што ўрад быў сфарміраваны яшчэ да прэзідэнцкіх выбараў. Так другі раз у нашай гісторыі мы робім, каб людзі бачылі, хто будзе працаваць ва ўрадзе, калі гэтага прэзідэнта выбіраюць", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.
"Але, тым не менш, мы тады дамовіліся, што пройдзе нейкі час, паўгода, крыху больш, і будзе магчымасць і нам паглядзець на работу новага складу, і людзям вызначыцца, якія папрацуюць ва ўрадзе, можа, ім не спадабаецца", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.
Паводле яго слоў, у нас існуе працаздольны ўрад. Але юрыдычна яго трэба пераназначыць, унесці прапанову па прэм'ер-міністру на ўзгадненне Палаты прадстаўнікоў.