1 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка праводзиць сустрэчу з прадстаўнікамі грамадскасці і экспертнай супольнасці, беларускіх і замежных СМІ, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Вялікая размова з Прэзідэнтам" праходзіць у выставачным комплексе "Белэкспа". Яе ўдзельнікамі сталі больш за 200 чалавек. У іх ліку не толькі журналісты, але і прадстаўнікі розных сфер - палітолагі, эканамісты, работнікі рэальнага сектара эканомікі, прадстаўнікі грамадскіх арганізацый і канфесій. У зале таксама прысутнічаюць кіраўнікі дзяржаўных органаў і члены ўрада.
Кіраўнік дзяржавы адзначыў вялікую важнасць сённяшняй размовы, у якой удзельнічаюць усе - народ, улада, прадстаўнікі беларускай, міжнароднай медыйнай супольнасці, эксперты ў самых розных сферах...
"Мяжу, за якой парушаецца раўнавага ў грамадстве. Разумелі адказнасць за кожнае сказанае слова. Таму што мір і парадак у краіне не варты прафесійных амбіцый"...
"Ніякіх замашак збоку, прынамсі, Прэзідэнта Расіі, што Беларусь трэба інкарпарыраваць або ўключыць у склад Расіі, я ні разу не чуў, нават настрою такога не было. Няма ніякіх намераў у велізарнай краіны паглынуць Беларусь"...
"Я заўсёды гаварыў ў Расіі і тут, што лёс у нас такі - жыць разам. Азіраючыся назад, гляджу наперад на тых, хто нас акружае, якую яны палітыку праводзяць. Яна аднолькавая, што ў адносінах да Расіі, што ў адносінах да Беларусі. Формы толькі розныя"...
"Мы з вас капейкі і ў далейшым не возьмем, нават калі вы падатковы манеўр не адрэгулюеце, няхай будуць у вас гэтыя грошы. Але за базы мы з вас капейкі не возьмем, таму што гэта агульная наша бяспека"...
Паводле слоў Прэзідэнта, Расія выдала Беларусі крэдыт на будаўніцтва атамнай электрастанцыі пад 4,8 працэнта, а В'етнаму - менш за 3 працэнты, Арменіі - таксама менш за 3 працэнты...
Кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу, што Беларусь пастаўляе ў Расію сваю самую лепшую харчовую прадукцыю. Аднак у РФ вялікі націск пэўных груп, і пастаўкі блакіруюцца...
"Калі шчыра, я вялікіх надзей не маю ў плане Еўразійскага эканамічнага саюза. Занадта шмат насцярожанасцей, рознагалоссяў, і, што зусім непрымальна, эканамічны саюз пачынае ўсё больш палітызавацца", - сказаў Аляксандр Лукашэнка...
"Дагаворы, якія забяспечвалі баланс ваенных сіл на планеце, разыходзяцца па швах. У разгары новая гонка ўзбраенняў"...
"Усё, што мне прапаноўвалі (патрыятызм, суверэнітэт, незалежнасць у якасці нацыянальнай ідэі. - Заўвага БЕЛТА), нешта збіта, нешта не падыходзіць нам, не кладзецца на сэрца і душу, як у народзе кажуць"...
"Цяжка знайсці такую краіну, якая прадаставіла б столькі свабод для прадпрымальніцтва, - заўважыў Прэзідэнт. - На працягу дня зарэгістраваўся і ідзі працуй. Яшчэ не было скаргаў наконт бюракратызму"...
"Будзем удасканальваць канцэпцыю інфармацыйнай бяспекі. Праблему мы бачым і ўжо сёння вырашаем. Канцэпцыю перагледзім і зробім больш строгай, каб вы разумелі, у якім напрамку ўлады будуць дзейнічаць, асабліва напярэдадні прэзідэнцкіх і парламенцкіх выбараў"...
"Для мяне беларуская мова - мая родная мова. Такая ж, як руская. Руская мова - гэта наша мова", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка. Ён падкрэсліў, што не хоча проціпастаўляць дзве мовы, абедзве яны родныя для беларускіх грамадзян...
Прэзідэнт дадаў, што раней Беларусь у вялікай ступені залежала ад расійскага рынку, цяпер жа за кошт Кітая і іншых краін мае формулу бяспекі экспартна арыентаванай краіны (30х30х30)...
"Колькі білі мяне за адраджэнне вёскі, а сёння гэта прызнаны ва ўсім свеце праект. На $5,5 млрд толькі прадаём. Я нядаўна вам прыклад прыводзіў, што ў першы год майго прэзідэнцтва ў Мінску на трое сутак мукі заставалася, хлеб няма з чаго было пячы"...
"Трэба разумець, расіяне не могуць дапусціць, каб гэтыя ракеты былі там размешчаны. Мы з расіянамі абсалютна будзем салідарны. Таму ні ў якім разе нельга рабіць у гэтым напрамку крокі Украіне"...
"Прэзідэнтам будзе Парашэнка. Ён выйдзе ў другі тур. Можа, з Зяленскім, можа, яшчэ з кім-небудзь"...
Прэзідэнт падкрэсліў, што Беларусі не патрэбны танны газ. "Нашы БелАЗ, МАЗ, МТЗ, нашы людзі павінны быць у роўных умовах з расіянамі...
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка плануе ў красавіку наведаць Кітай для ўдзелу ў другім форуме "Адзін пояс і адзін шлях"...
"Мы павінны з прадпрымальнікамі параіцца, каб гэта не было халастым стрэлам. Калі мяне пераканаюць дзелавыя колы, што гэта трэба зрабіць і гэта прынясе жаданы эфект, мы на гэта пойдзем"...
Паводле слоў Аляксандра Лукашэнкі, сёння ён не гатовы кінуць у вір яшчэ не памацнелую сельскую гаспадарку, перадаўшы яе ў рукі прыватнага бізнесу і пазбавіўшы датацый. У якасці прыкладу паспяховага прадпрыемства Прэзідэнт прывёў СВК "Агракамбінат "Сноў"...
"Я вам клянуся, што гэта Канстытуцыя не будзе "праціскацца", яна не будзе прымацца нахрапам, з зацікаўленасцю маёй, я вам клянуся, што гэтага не будзе. Усё будзе абсалютна сумленна, таму што я буду самым зацікаўленым чалавекам у тым, каб было потым добра"...
"У бліжэйшы час мы прымем рашэнні. Яны павінны быць беспрэцэдэнтнымі, - сказаў Аляксандр Лукашэнка. - Галоўнае - гэта жыллё. Калі трэцяе дзіця нарадзілася і ты ўмоўна атрымліваеш бясплатна кватэру ад дзяржавы, думаю, будуць нараджаць"...