30 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў суайчыннікаў са Святам працы. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
"Па традыцыі мы адзначаем яго як знак павагі да людзей розных прафесій і пакаленняў, як сімвал салідарнасці працоўных", - гаворыцца ў віншаванні.
"У год 70-годдзя Вялікай Перамогі над фашысцкімі агрэсарамі мы выказваем сардэчную ўдзячнасць ветэранам, працоўным калектывам, якія адрадзілі нашу краіну ў пасляваенны час. Іх эстафету працягваюць новыя пакаленні, якія карпатлівай і плённай працай умацоўваюць нашу родную Беларусь, памнажаючы яе нацыянальнае багацце", - адзначыў Прэзідэнт.
Аляксандр Лукашэнка лічыць, што працавітасць беларускага народа служыць надзейным фундаментам дабрабыту дзяржавы. "Нашы дасягненні ў розных галінах прамысловасці, сельскай гаспадарцы, навуцы і сферы высокіх тэхналогій ствараюць упэўненасць у заўтрашнім дні", - адзначыў ён.
Паважаныя суайчыннікі!
Ад усёй душы віншую вас са Святам працы.
Па традыцыі мы адзначаем яго як знак павагі да людзей розных прафесій і пакаленняў, як сімвал салідарнасці працоўных.
У год 70-годдзя Вялікай Перамогі над фашысцкімі агрэсарамі мы выказваем сардэчную ўдзячнасць ветэранам, працоўным калектывам, якія адрадзілі нашу краіну ў пасляваенны час. Іх эстафету працягваюць новыя пакаленні, якія карпатлівай і плённай працай умацоўваюць нашу родную Беларусь, памнажаючы яе нацыянальнае багацце.
Працавітасць беларускага народа служыць надзейным фундаментам дабрабыту дзяржавы. Нашы дасягненні ў розных галінах прамысловасці, сельскай гаспадарцы, навуцы і сферы высокіх тэхналогій ствараюць упэўненасць у заўтрашнім дні.
Няхай гэта свята прыйдзе ў кожны дом, прынёсшы з сабой мір і дабро. Жадаю ўсім моцнага здароўя, шчасця і дабрабыту.
Аляксандр Лукашэнка.