24 ліпеня, Мінск /Таццяна Паляжай - БЕЛТА/. Пенсійны ўзрост у Беларусі павышацца не будзе. Аб гэтым заявіў сёння Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на нарадзе аб асобных пытаннях сацыяльнага забеспячэння, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Маё меркаванне наконт гэтага вядома: калі людзі не хочуць павышэння пенсійнага ўзросту, мы ім адкрыта сказалі - вось такі пенсійны ўзрост, такі пенсійны фонд, мы яго дзелім на ўсіх пенсіянераў", - сказаў кіраўнік дзяржавы.
"І размова сёння не ідзе аб гэтым, і ўзнімаць гэта пытанне няма чаго", - дадаў Прэзідэнт. Ён звярнуў увагу на тое, што з кожным годам хоць пакрыху, але становіцца менш працуючых людзей, якія ажыццяўляюць адлічэнні ад сваёй заработнай платы на сацыяльныя патрэбы. "Таму людзі ведаюць сітуацыю, і жаваць гэта пытанне абсалютна недарэчы, ды і не час", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.