26 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка 27 сакавіка павіншаваў хрысціян Беларусі, якія святкуюць Вялікдзень, і пажадаў кожнаму верніку радасці Уваскрэсення Хрыстовага. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
"Няхай радасць Уваскрэсення спадарожнічае кожнаму верніку ў справе духоўнага ўдасканалення, садзейнічае творчым здабыткам, усебакова абнаўляе наша жыццё ў імя высокіх ідэалаў", - гаворыцца ў віншаванні.
Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што вясенняе абуджэнне прыроды нагадвае нам аб вялiкай падзеi для кожнага хрысціяніна - ва ўсе часы Уваскрэсенне Хрыстова з'яўляецца сімвалам надзеі і веры. "Велікодныя дні напоўнены ўрачыстасцю і святлом хрысціянскай любові. Вялікае свята зноў заклікае задумацца над сэнсам жыцця, усвядоміць высокае прызначэнне чалавека. Гэта час шчырай малітвы, добрых учынкаў і міласэрных спраў", - падкрэсліваецца ў віншаванні.
Прэзідэнт Беларусі ад усёй душы пажадаў суайчыннікам моцнага здароўя, цеплыні сямейнага ачага, міру і згоды, поспехаў у працоўнай дзейнасці.
Хрысціянам Беларусі,
якія святкуюць Вялікдзень
27 сакавіка 2016 года
Дарагія суайчыннікі!
Віншую Вас з Вялікаднем.
Вясенняе абуджэнне прыроды нагадвае нам аб вялiкай падзеi для кожнага хрысціяніна - ва ўсе часы Уваскрэсенне Хрыстова з'яўляецца сімвалам надзеі і веры.
Велікодныя дні напоўнены ўрачыстасцю і святлом хрысціянскай любові. Вялікае свята зноў заклікае задумацца над сэнсам жыцця, усвядоміць высокае прызначэнне чалавека. Гэта час шчырай малітвы, добрых учынкаў і міласэрных спраў.
Няхай радасць Уваскрэсення спадарожнічае кожнаму верніку ў справе духоўнага ўдасканалення, садзейнічае творчым здабыткам, усебакова абнаўляе наша жыццё ў імя высокіх ідэалаў.
Ад усёй душы жадаю Вам моцнага здароўя, цеплыні сямейнага ачага, міру і згоды, поспехаў у працоўнай дзейнасці.
Аляксандр Лукашэнка.