Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Прэзідэнцкія выбары-2025 у Беларусі
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

25 Снж 2024

Лукашэнка павіншаваў хрысціян Беларусі, якія святкуюць Нараджэнне Хрыстова 25 снежня

Лукашэнка павіншаваў хрысціян Беларусі, якія святкуюць Нараджэнне Хрыстова 25 снежня

25 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў хрысціян Беларусі, якія святкуюць Нараджэнне Хрыстова 25 снежня. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

"Гэта свята ўсяляе ў нашы душы веру ў сілу любові і чалавечнасці. Добрымі справамі і ўчынкамі, нястомным клопатам пра бліжніх мы папаўняем свае духоўныя сілы і далучаемся да вечных ісцін", - гаворыцца ў віншаванні.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што ў такія дні па-асабліваму ўспрымаецца значнасць міру і згоды, шчырасці і ўзаемаразумення. "Упэўнены, што шанаванне хрысціянскіх каштоўнасцей будзе і ў далейшым садзейнічаць умацаванню адзінства на беларускай зямлі", - падкрэсліў Прэзідэнт.

Віншаванне Прэзідэнта Беларусі з Нараджэннем Хрыстовым

Хрысціянам Беларусі, якія святкуюць Нараджэнне Хрыстова 25 снежня

Дарагія суайчыннікі!

Сардэчна віншую вас з Нараджэннем Хрыстовым.

Гэта свята ўсяляе ў нашы душы веру ў сілу любові і чалавечнасці. Добрымі справамі і ўчынкамі, нястомным клопатам пра бліжніх мы папаўняем свае духоўныя сілы і далучаемся да вечных ісцін.

У такія дні па-асабліваму ўспрымаецца значнасць міру і згоды, шчырасці і ўзаемаразумення. Упэўнены, што шанаванне хрысціянскіх каштоўнасцей будзе і ў далейшым садзейнічаць умацаванню адзінства на беларускай зямлі.

Няхай урачыстасць нараджэння Збавіцеля падорыць дабрабыт вашым сем'ям, прынясе цеплыню і ўтульнасць у кожны дом.

Аляксандр Лукашэнка,
25 снежня 2024 г.

 

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі