Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

14 Ліс 2017

Лукашэнка падтрымаў назначэнне выбараў у мясцовыя Саветы дэпутатаў на 18 лютага 2018 года

Лукашэнка падтрымаў назначэнне выбараў у мясцовыя Саветы дэпутатаў на 18 лютага 2018 года

14 лістапада, Мінск /Міхаіл Маціеўскі - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння ў час рабочай сустрэчы са старшынёй Цэнтрвыбаркама Лідзіяй Ярмошынай падтрымаў прапанову назначыць выбары ў мясцовыя Саветы дэпутатаў на 18 лютага 2018 года, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Галоўнай тэмай сустрэчы сталі пытанні правядзення выбараў у мясцовыя Саветы дэпутатаў 28-га склікання. "Для мяне галоўнае - вызначыцца з датай, фінансаваннем і праектам указа, які павінен быць падпісаны. Я думаю, што сярэдзіна лютага, можа, нават і 18-ага, як мы гэта абмяркоўвалі, будзе нармальна. Усё ж такі люты - больш спакойны месяц", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Лукашэнка падтрымаў назначэнне выбараў у мясцовыя Саветы дэпутатаў на 18 лютага 2018 годаЗакранаючы фінансаванне выбараў, Прэзідэнт падкрэсліў неабходнасць беражлівага расходавання сродкаў. На яго думку, сэканоміць можна за кошт правільнага падыходу да арганізацыі ўчасткаў. "Калі гэта ўчастак у школе, значыць, трэба зрабіць узорны ўчастак у школе. Калі гэта ўчастак у клубе, значыць, зрабіць узорны ўчастак у клубе. Усё ж такі там асноўная "кухня". Мы пастараемся гэта зрабіць за кошт таго, што ў нас, у прынцыпе, усё гатова з тых выбараў, каб ні урны не выкідвалі, ні кабінкі - усё гэта ёсць на месцы", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка таксама акцэнтаваў увагу на заработнай плаце членаў камісій. "Зарплата людзей, звязаных з выбарамі, - гэта святое", - заявіў ён.

Лукашэнка падтрымаў назначэнне выбараў у мясцовыя Саветы дэпутатаў на 18 лютага 2018 года"Мы сустрэнемся яшчэ з вамі і губернатарамі. Адміністрацыі Прэзідэнта я даручыў быць побач, каб арганізацыйныя меры маглі на месцы ажыццявіць: падрыхтаваць участкі і да таго падобнае. Усё ж такі гэта палітычная кампанія, і Адміністрацыя павінна сваю работу зрабіць, а Цэнтрвыбаркам павінен у адпаведнасці з законам арганізаваць выбары: бюлетэні, семінары, навучанне кіраўнікоў участковых камісій", - дадаў Прэзідэнт.

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што ўлада створыць усе ўмовы для правядзення выбараў на дастойным узроўні. "Утойваць нічога не будзем. Хто гатовы ісці на выбары, няхай ідзе, - сказаў Аляксандр Лукашэнка. - Усе ўзроўні ўлады будуць працаваць у тым напрамку, у якім Цэнтрвыбаркам абазначыць, як гэта і было заўсёды".

Бюджэт выбараў у мясцовыя Саветы дэпутатаў 28-га склікання складзе каля $10,5 млн

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі