20 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 20 верасня падпісаў указ аб прыняцці Парыжскага пагаднення, прынятага на 21-й сесіі Канферэнцыі бакоў Рамачнай канвенцыі Арганізацыі Аб'яднаных Нацый аб змяненні клімату ў Парыжы 12 снежня 2015 года, падпісанага 22 красавіка 2016 года. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя вызначана органам, адказным за выкананне абавязацельстваў, прынятых Беларуссю па Парыжскім пагадненні.
Савету Міністраў даручана да 1 снежня 2018 года прыняць меры, неабходныя для рэалізацыі палажэнняў Парыжскага пагаднення.
Указ уступае ў сілу з дня яго падпісання.