Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Прэзідэнцкія выбары-2025 у Беларусі
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

2 Ліп 2024

Лукашэнка: нішто і ніхто не прымусіць Беларусь звярнуць з дарогі да міру і стварэння

Лукашэнка: нішто і ніхто не прымусіць Беларусь звярнуць з дарогі да міру і стварэння

2 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Нішто і ніхто не прымусіць Беларусь звярнуць з дарогі да міру і стварэння. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на ўрачыстым сходзе, прысвечаным Дню Незалежнасці, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Прэзідэнт назваў Вялікую Айчынную вайну апафеозам тысячагадовай гісторыі войнаў і бітваў заходняй і ўсходняй цывілізацый.

"Мы ў гэтай гісторыі паставілі ўжо кропку адзін раз. Трэба будзе - паставім і другі. Хоць яны і без нас справяцца. Адмаўленне ад традыцыйных каштоўнасцей, мода на чайлдфры зрабілі сваю справу. Паглядзіце, хто стаіць у авангардзе антыбеларускай, антырускай кампаній. Бяздзетныя палітыкі. Іх род заканчваецца. Ім нават ген нянавісці няма каму перадаць", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

"А з народамі заходніх краін, з тымі, хто жыве дзеля будучыні сваіх дзяцей і ўнукаў, мы заўсёды знойдзем агульную мову і дамовімся. Нішто і ніхто не прымусіць Беларусь звярнуць з гэтай дарогі - дарогі да міру і стварэння", - заявіў Аляксандр Лукашэнка.

 

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі