22 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў віншаванне хрысціянам Беларусі, якія святкуюць Раство Хрыстова 25 снежня. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што нязгаснае святло Раства Хрыстовага сагравае сэрцы людзей самымі цёплымі пачуццямі. "Раство ўмацоўвае веру ў дабро. Напаўняе духоўнымі сіламі. Дапамагае спасцігнуць вечныя каштоўнасці - любоў, міласэрнасць, уменне дараваць. Сцвярджае ў грамадстве лепшыя хрысціянскія традыцыі - шанаванне бацькоў, якія падарылі жыццё, непарушнасць сямейных вузаў, адданасць роднай зямлі", - гаворыцца ў віншаванні.
Аляксандр Лукашэнка пажадаў, каб глыбокі сэнс вялікага свята спадарожнічаў усім добрым справам і пачынанням.
Хрысціянам Беларусі, якія святкуюць
Раство Хрыстова 25 снежня
Дарагія суайчыннікі!
Віншую вас са святам Раства Хрыстовага. Яго нязгаснае святло сагравае сэрцы людзей самымі цёплымі пачуццямі.
Раство ўмацоўвае веру ў дабро. Напаўняе духоўнымі сіламі. Дапамагае спасцігнуць вечныя каштоўнасці - любоў, міласэрнасць, уменне дараваць. Сцвярджае ў грамадстве лепшыя хрысціянскія традыцыі - шанаванне бацькоў, якія падарылі жыццё, непарушнасць сямейных вузаў, адданасць роднай зямлі.
Няхай глыбокі сэнс вялікай урачыстасці спадарожнічае ўсім вашым добрым справам і пачынанням.
Шчаслівага Раства, здароўя, міру і дабрабыту вам і вашым блізкім!
Аляксандр Лукашэнка.