25 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка павіншаваў хрысціян Беларусі, якія святкуюць Нараджэнне Хрыстова 25 снежня, са святам. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
"З году ў год у гэтыя хвалюючыя і радасныя дні нашы сэрцы і душы перапаўняе чаканне цудоўнага, светлага і велічнага свята, якое накіроўвае да хрысціянскіх ідэалаў мільёны вернікаў, натхняе іх на добрыя справы", - гаворыцца ў віншаванні.
Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што ва ўсе часы галоўнай жыццёвай каштоўнасцю была і застаецца сям'я - кола блізкіх і родных людзей, дзе кожны клапоціцца пра кожнага, дзе дзяцей вучаць радавацца, ствараць, любіць бацькоў, бацькоўскі дом і Радзіму.
"Няхай у гэтыя калядныя дні ўсе беларусы адчуюць сябе той моцнай і адзінай сям'ёй, якая падтрымае, абароніць і дасць параду, будзе побач у горы і радасці. Няхай у дамах заўсёды пануюць мір і згода, а вера, надзея і любоў ніколі не пакідаюць вашы сэрцы", - пажадаў Прэзідэнт.
Хрысціянам Беларусі, якія святкуюць Нараджэнне Хрыстова 25 снежня
Дарагія суайчыннікі!
Сардэчна віншую вас з Нараджэннем Хрыстовым.
З году ў год у гэтыя хвалюючыя і радасныя дні нашы сэрцы і душы перапаўняе чаканне цудоўнага, светлага і велічнага свята, якое накіроўвае да хрысціянскіх ідэалаў мільёны вернікаў, натхняе іх на добрыя справы.
Ва ўсе часы галоўнай жыццёвай каштоўнасцю была і застаецца сям'я - кола блізкіх і родных людзей, дзе кожны клапоціцца пра кожнага, дзе дзяцей вучаць радавацца, ствараць, любіць бацькоў, бацькоўскі дом і Радзіму.
Няхай у гэтыя калядныя дні ўсе беларусы адчуюць сябе той моцнай і адзінай сям'ёй, якая падтрымае, абароніць і дасць параду, будзе побач у горы і радасці. Няхай у дамах заўсёды пануюць мір і згода, а вера, надзея і любоў ніколі не пакідаюць вашы сэрцы.
Жадаю здароўя, дабрабыту і поспехаў у добрых пачынаннях.
Аляксандр Лукашэнка