Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Прэзідэнцкія выбары-2025 у Беларусі
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

7 Стд 2025

Лукашэнка: няхай Раство стане крыніцай духоўных сіл для новых здзяйсненняў і адкрыццяў

Лукашэнка: няхай Раство стане крыніцай духоўных сіл для новых здзяйсненняў і адкрыццяў

7 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка павіншаваў праваслаўных хрысціян Беларусі з Нараджэннем Хрыстовым. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Прэзідэнта. 

"Гэта свята прасякнута любоўю да Бога, праведнасцю і спачуваннем. Яно натхняе на справы міласэрнасці і заклікае да міру і згоды, - гаворыцца ў віншаванні. - Раство напаўняе нашы душы радасцю, дорыць надзею на здзяйсненне запаветных жаданняў. Збіраючыся ў асяроддзі родных і блізкіх людзей, мы дзелімся самым важным і патаемным, задумваемся пра адвечныя ісціны і сэнсы".
 
Аляксандр Лукашэнка пажадаў усім суайчыннікам моцнага здароўя, дабра і ўзаемаразумення: "Няхай гэты светлы дзень стане крыніцай духоўных сіл для новых здзяйсненняў і адкрыццяў".

Віншаванне Прэзідэнта праваслаўным хрысціянам Беларусі з Раством Хрыстовым

Праваслаўным хрысціянам Беларусі
 
Дарагія суайчыннікі!

Шчыра віншую вас з Раством Хрыстовым.

Гэта свята прасякнута любоўю да Бога, праведнасцю і спачуваннем. Яно натхняе на справы міласэрнасці і заклікае да міру і згоды.

Раство напаўняе нашы душы радасцю, дорыць надзею на здзяйсненне запаветных жаданняў. Збіраючыся ў асяроддзі родных і блізкіх людзей, мы дзелімся самым важным і патаемным, задумваемся пра адвечныя ісціны і сэнсы.

Няхай гэты светлы дзень стане крыніцай духоўных сіл для новых здзяйсненняў і адкрыццяў. 

Жадаю вам моцнага здароўя, дабра і ўзаемаразумення.

Аляксандр Лукашэнка
7 студзеня 2025 года.

 

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі