8 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў прывітанне ўдзельнікам і гасцям XVIII Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі "Маладзечна". Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
"Прысвечаная Году малой радзімы праграма сёлетняга фестывалю надае яго мерапрыемствам асабліва высокае гучанне, ярка раскрывае багатую палітру нацыянальнага мастацтва", - гаворыцца ў прывітанні.
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што гасцінная маладзечанская зямля сабрала на ўнікальным творчым свяце не толькі вядомых майстроў беларускай музыкі і роднага слова, але і маладыя таленты Беларусі, для якіх гэты музычна-паэтычны форум - чарговы крок у прафесійным станаўленні.
Аляксандр Лукашэнка пажадаў удзельнікам конкурсу паспяховых выступленняў і дасягнення новых творчых вяршынь, а гасцям фестывалю - незабыўных прыемных уражанняў.