16 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў прывітанне ўдзельнікам і гасцям IV Міжнароднага фестывалю "Уладзімір Співакоў запрашае". Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
"Ваш форум зарэкамендаваў сябе як адзін з самых яркіх музычных праектаў, накіраваных на захаванне і папулярызацыю акадэмічнага мастацтва. Ён нязменна збірае лепшыя творчыя сілы Беларусі, Расіі і іншых дзяржаў", - гаворыцца ў прывітанні.
У гэтым годзе гледачоў чакаюць выступленні музыкантаў і выканаўцаў сусветнага ўзроўню, аб'яднаных імем Уладзіміра Співакова.
Аляксандр Лукашэнка выказаў перакананне, што цяперашні фестываль у поўнай меры апраўдае чаканні патрабавальнай публікі, падорыць ёй мноства ўражанняў і цікавых сустрэч.
Прэзідэнт пажадаў усім удзельнікам фестывалю невычэрпнага натхнення, а знатакам музыкі - новых мастацкіх адкрыццяў.