Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Прэзідэнцкія выбары-2025 у Беларусі
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

7 Ліс 2024

Лукашэнка: мы ўпэўнена пішам новую старонку ў тысячагадовым летапісе беларускага народа

Лукашэнка: мы ўпэўнена пішам новую старонку ў тысячагадовым летапісе беларускага народа
Фота з архiва

7 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў суайчыннікаў з Днём Кастрычніцкай рэвалюцыі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"Падзеі восені 1917 года прымусілі свет пачуць голас народа, які смела і адкрыта заявіў аб сваёй шматвяковай мары. Аб'яўленне аб стварэнні Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі Беларусь стала сапраўды перамогай гістарычнай справядлівасці, - адзначыў кіраўнік дзяржавы. - Невычэрпная любоў да Радзімы, працавітасць і адзінства дапамаглі нашым продкам прайсці ўсе выпрабаванні і адстаяць права свабодна жыць на роднай зямлі".

"Выбраўшы ў XXI стагоддзі самастойны шлях, мы захоўваем адвечныя арыенціры савецкай эпохі: ад ідэалаў сацыяльнай роўнасці і гуманізму да каштоўнасцей міру і дружбы народаў. Аберагаючы дасягнутае папярэднікамі, натхняючыся іх подзвігамі, упэўнена пішам новую старонку ў тысячагадовым летапісе беларускага народа", - падкрэсліў Прэзідэнт.

У гэты знамянальны дзень Аляксандр Лукашэнка пажадаў усім моцнага здароўя, дабрабыту і поспехаў ва ўсіх пачынаннях.

Віншаванне Прэзідэнта з Днём Кастрычніцкай рэвалюцыі

Дарагія суайчыннікі!

Шчыра віншую вас з Днём Кастрычніцкай рэвалюцыі.

Падзеі восені 1917 года прымусілі свет пачуць голас народа, які смела і адкрыта заявіў аб сваёй шматвяковай мары. Аб'яўленне аб стварэнні Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі Беларусь стала сапраўды перамогай гістарычнай справядлівасці.

Невычэрпная любоў да Радзімы, працавітасць і адзінства дапамаглі нашым продкам прайсці ўсе выпрабаванні і адстаяць права свабодна жыць на роднай зямлі.

Выбраўшы ў XXI стагоддзі самастойны шлях, мы захоўваем адвечныя арыенціры савецкай эпохі: ад ідэалаў сацыяльнай роўнасці і гуманізму да каштоўнасцей міру і дружбы народаў. Аберагаючы дасягнутае папярэднікамі, натхняючыся іх подзвігамі, упэўнена пішам новую старонку ў тысячагадовым летапісе беларускага народа.

Дарагія таварышы, у гэты знамянальны дзень жадаю вам моцнага здароўя, дабрабыту і поспехаў ва ўсіх пачынаннях.

Аляксандр Лукашэнка,
7 лістапада 2024 года.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі